З кіраўніком МЗС Расіі сустрэліся ў верхняй і ніжняй палатах парламента

25 июня 2024

Пра двухбаковыя адносіны  гаварылі  ў Палаце прадстаўнікоў.  Новае скліканне, якое пачало працу ў сакавіку,  працягвае курс на ўмацаванне братэрскіх сувязяў з расійскімі калегамі.  На мінулым тыдні сфарміраваны склад і  рабочыя органы  Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.  Заканадаўцы дзвюх краін  павінны працаваць разам.  Сярод важных задач - узаемная падтрымка на міжнародных пляцоўках.

Качанава: Палітыка Беларусі і Расіі міралюбная і накіравана на абарону суверэнітэту і незалежнасці

Сустрэча адбылася і ў Савеце Рэспублікі.  Палітыка Беларусі і Расіі  накіравана на абарону суверэнітэту і незалежнасці,  адзначыла спікер верхняй палаты парламента  Наталля Качанава.  Гаварылі і пра захаванне нашай гістарычнай памяці.  У сваю чаргу  Сяргей Лаўроў  падкрэсліў, што  наша агульная задача - не дапусціць адраджэння нацызму  асабліва на фоне кампаніі па зносе  помнікаў  у гонар вызваліцеляў,  гераізацыі тых,  хто спрабаваў заняволіць усю Еўропу.  Таксама міністр замежных спраў Расіі  падзякаваў Беларусі  за падтрымку, выказаную ў сувязі  з  тэрактамі ў Севастопалі і Дагестане, што адбыліся напярэдадні.