Мінск стане месцам бітвы дзвюх наймацнейшых зборных планеты па лёгкай атлетыцы

18 августа 2019

Спартыўнае супрацьстаянне сучаснасці з прыстаўкай "супер"! Ды яшчэ і на авале сталічнага стадыёна "Дынама"! Праз 46 гадоў Мінск зноў стане месцам бітвы дзвюх наймацнейшых зборных планеты па лёгкай атлетыцы! У 73-ім у нас за тытул наймацнейшага змагаліся амерыканцы супраць каманды СССР, гэтым разам супрацьстаяць адно аднаму будуць зборныя ЗША і Еўропы. Матчавыя сустрэчы ў такім фармаце вырашана было аднавіць у 2017 годзе, і вось праз тры тыдні - у з 9-га па 10-ае верасня - першая пасля паўзы такая бітва пройдзе ў Мінску! Больш за тое, Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ, паводле якога ўстанаўліваецца бязвізавы рэжым для ўдзельнікаў, арганізатараў матчавай сустрэчы і замежных турыстаў, якія захочуць убачыць гістарычную падзею. У кожнай зборнай па 152 спартсмены. Камандны кубак будзе разгуляны па выніках спаборніцтваў у 37 дысцыплінах.

Наш спартыўны аглядальнік Станіслаў Ліпскі пагутарыў з удзельнікам матчавай сустрэчы СССР - ЗША 1973 года, а таксама ўдзельніцай будучай бітвы - Эльвірай Герман. Іх і нашы чаканні - прама зараз! Бліскучае правядзенне II Еўрапейскіх гульняў чарговы раз стала пацвярджэннем, што Беларусь гатовая праводзіць самыя рэйтынгавыя спаборніцтвы планеты. Тым больш, па лёгкай атлетыцы, калі ў цэнтры нашай сталіцы размешчаны ультрасучасны прыгажун - стадыён "Дынама".

Таму матчавая сустрэча па лёгкай атлетыцы паміж зборнымі ЗША і Еўропы, без перабольшання, пройдзе на вышэйшым узроўні. Кіраўнік Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Свен Арне Хансен рэанімаваў гэтую ідэю ў 2017 годзе і, заручыўшыся падтрымкай амерыканскіх калег, месцам правядзення гэтай спартыўнай бітвы ў 2019 годзе быў вылучаны Мінск.

Свен Хансен, кіраўнік Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі: "Каманда Еўропы будзе прадстаўленая наймацнейшым саставам. Зборная Старога Свету фарміруецца з пераможцаў каманднага чэмпіянату Еўропы ў Суперлізе, які нядаўна завяршыўся, а таксама, паводле еўрапейскага рэйтынгу лёгкаатлетаў, Беларусь прадставяць 8 дзяўчат і 2 хлопцы".

А менавіта скакуны ў вышыню: Максім Недасекаў і Дзмітрый Набокаў. Імёны нашых дзяўчат Вам таксама вядомыя - тут і Таццяна Халадовіч і Анастасія Мірончык-Іванова, Ганна Малышчык - поўны спіс на вашых экранах.

Зразумела, у ростэры і чэмпіёнка Еўропы - 2018 у бегу на 100 метраў з бар'ерамі Эльвіра Герман. Сёння да матчавай сустрэчы яна рыхтуецца ў Мінску, чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў чакае гэты старт з нецярпеннем, бо ў Беларусь прыедзе першы чэмпіён у бегу на 200 метраў пасля завяршэння кар'еры Усэйнам Болтам - Раміль Гуліеў. У 20-ым стагоддзі матчавая сустрэча лёгкаатлетаў ЗША і СССР лічылася галоўнай падзеяй у неалімпійскі год у каралеве спорту. Першая такая бітва прайшла ў 1958 годзе, 11-ая сустрэча праходзіла ў Мінску ў далёкім 1973-ім - тады каманда СССР перамагла амерыканцаў менавіта ў нашай сталіцы. Віктар Мяснікоў прадстаўляў гаспадароў у бегу на дыстанцыі 110 метраў з бар'ерамі.

Што ж, ледзь больш як тры тыдні да старту матчавай сустрэчы Еўропа - ЗША, спяшайцеся бачыць, сябры, гэта асабіста, білеты ў касах яшчэ застаюцца - бітва года пройдзе на сталічным стадыёне "Дынама" 9 і 10 верасня. Прызавы фонд спаборніцтваў 818 тысяч еўра!