Салігорскі "Шахцёр" - пераможца рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі па валейболе

28 февраля 2022
Валейбольны клуб салігорскі "Шахцёр" - пераможца рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі. У ключавым матчы "гарнякі" не пакінулі шанцаў свайму галоўнаму канкурэнту - сталічнаму "Будаўніку" - 3:0. Самым дзейсным у складзе пераможцаў стаў Павел Аўдочанка - ён набраў 19 ачкоў. Першая пазіцыя па выніках рэгуляркі дазволіць дзеючаму чэмпіёну краіны пачаць выступленне ў плэй-оф са стадыі паўфіналу.