Нямецкія школьнікі за ўслаўленне Гітлера атрымалі пакаранне

30 июня 2024

Скандал у Германіі. Нямецкія школьнікі наведалі мемарыял і музей Асвенцім-Біркенау. Аднак урок не засвоілі - у інтэрнэце з'явілася відэа, на якім пяцёра ўдзельнікаў экскурсіі робяць нацысцкае прывітанне ў нумары гатэля ў Кракаве. А перад гэтым яны глядзелі відэа на YouTube, у тым ліку прамову Гітлера. Калі ўдзельнікі ганебнай выхадкі вярнуліся дамоў, іх пакаралі і даручылі юным нацыстам падрыхтаваць навуковы праект аб злачынствах фашысцкага рэжыму. Але відавочна іншае - гэта лагічны вынік курсу на гераізацыю нацызму ў шэрагу еўрапейскіх краін.