Украіне адправяць б/к Patriot

28 июня 2024

Украіна можа атрымаць ад Ізраіля 8 комплексаў Patriot - праўда, якія былі ва ўжыванні.

Як паведамляе Financial Times, ЦАХАЛ вырашыў спыніць іх эксплуатацыю з-за нізкай эфектыўнасці. А каб дабро не знікала, разглядаюць магчымасць перапраўкі комплексаў ва Украіну. Хоць дамоўленасць яшчэ канчаткова не дасягнутая, імаверна, спачатку ўзбраенне адправіцца ў ЗША, а ўжо затым - Кіеву.

Раней паведамлялася, што Ізраіль плануе пазбавіцца ад батарэй Patriot, якім больш за 30 гадоў, і замяніць іх больш дасканалымі сістэмамі.