Спорт-кадр

Праграма разлічана на эрудзіраваную ў спорце аўдыторыю, таму карэспандэнты "капаюць глыбока", надаюць увагу нюансам. Cпорт, нават пры наяўнасці ліку на табло або паказчыкаў секундамера, не з'яўляецца дакладнай навукай. На адну і тую ж з'яву, вынік - звычайна два і больш меркаванняў. У "Спорт-кадры" вы пачуеце аўтарытэтныя меркаванні спецыялістаў.

У праграме вы ўбачыце эмоцыі спартсменаў, якія толькі пакінулі пляцоўку, калі яны яшчэ не аддыхаліся і не змахнулі пот.

Але спартсмены - не толькі бегаюць, скачуць. Іх тонкую душэўную арганізацыю, уменні (спячы торт, убіць цвік) раскрые рубрыка "Напрасіліся". Мы напрошваемся дадому, у гараж, на пікнік і г.д.

Вядучы - Мікалай Стула

Выпускі

Зараз у эфіры

16:20 Хоккей. КХЛ. Плей-офф. 1/4 финала. Седьмой матч. Авангард (Омск) - Локомотив (Ярославль). Прямая трансляция. / Гандбол. Кубок Беларуси. Женщины. Брест. 1/2 финала. Прямая трансляция. В перерыве Спорт-центр
Далей ДалейПраграма ТБ