Класічнае калядаванне было з пераапрананнем ў казу, мядзведзя. Адкуль паходзяць гэтыя вобразы? Што абазначала зорка?

Класічнае калядаванне было з пераапрананнем ў казу, мядзведзя. Адкуль паходзяць гэтыя вобразы? Што абазначала зорка?

Аляксей Друпаў:  Мядзведзь больш пашыраны ў нашым славянскім рэгіёне - у Беларусі, крыху Украіне, Расіі. Ёсць такая канцэпцыя, што ў беларусаў іх татэмная жывёліна, іх першапродак - мядзведзь. Мядзведзь - гаспадар лесу. Шырэй, у паганскія часы, мядзведзь - гэта жывёльная іпастась бога Вялеса. Вялес - бог з шырокім функцыяналам, бог мудрасці, гандлю, бог таго свету - ніжні бог. Ён адпавядае скандынаўскаму Одзіну. Мядзведзь - жывёла, якая ведае мёд. Гэта не назва жывёлы, як, напрыклад, ліса ці заяц. Ёсць такія думкі, што такая назва бліжэйшая да еўрапейскіх моў - бер, бэр, біэр. Гэта настолькі табуяваная татэмная жывёліна, што яе нельга было называць сваім імем. Называлі па-рознаму - лясны гаспадар, касалапы, кашлаты, вахлаты, толькі каб не называць гэта табуяванае імя. Мядзведзь увасабляе сілу, моц, гаспадара ўсіх жывёл. Масавая культура гаворыць, што леў - цар звяроў. Не, мядзведзь - цар.

Да зоркі таксама дваякае стаўленне. У традыцыі было два тыпы Каляды - з Казой і зоркай. З казой - традыцыйныя паганскія Каляды з персанажамі, якія нясуць дабрабыт. З зоркай - з вялікім хрысціянскім пластом. Там маглі быць Дзед і Баба, першапродкі. Але з зоркай Казу не вадзілі. З зоркай спявалі святыя (царкоўныя) песні. У гэтым плане зорка атаясамлівае Віфлеемскую зорку, на якую ішлі вешчуны пакланіцца Хрысту. 

Але ёсць меркаванне, што зорка была і дагэтуль і сімвалізавала сонца. Да чаго ў нас прымеркаваны Каляды? Да зімовага сонцавароту - самы кароткі дзень, самая доўгая ноч. Паступова, на вераб’іны хвост (як казалі палешукі), дзень пачынае прырастаць. З гэтага у нас вялікая радасць адбываецца - новы год, новае сонца, яго і славілі. Але гэта паганскія традыцыі. У скандынаваў у свяце Ёль гэта добра захавалася. Яны 22 снежня бралі пень (калоду) і запальвалі ёльскае бервяно ў каміне. Уночы яно там гарыць, потым яго тушаць, і пасля 12 дзён - тыя ж два тыдні - бервяно тлее, сімвалізуючы нараджэнне новага сонца. Таму цалкам верагодна, што калісьці і зорка магла сімвалізаваць сабою сонца, і маглі насіць з сабою зорку як сімвал сонца. Але на той момант, на XIX стагоддзе, зорка - Віфлеемская зорка. 

Сёння ўжо ўсё змяшалася. Калядуюць і з зоркай, і з Казою, каб было прыгожанька. На Палессі было, што некаторыя гаспадары звездароў на двор не пускалі, і ў Чэхіі тое было, калі пратэстанты пачалі гэтую зорку насаджваць; лічылі, што тады проса не будзе, а з Казою (як казалі, нармальных калядоўшчыкаў) пускалі.

      

 
Смотреть все выпуски

Новости