Шчырыя спачуванні родным, блізкім і сябрам Ільі Львовіча Кургана

Ад імя Белтэлерадыёкампаніі і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні родным, блізкім і сябрам легендарнага дыктара беларускага радыё і тэлебачання Ільі Львовіча Кургана.  "Гаворыць Мінск. У мікрафона Ілья Курган", - з гэтымі словамі больш за 40 гадоў пачынала свой дзень большасць беларусаў, у якіх дома была радыёкропка. Разам з Ільёй Львовічам сышла цэлая эпоха, але яго голас застанецца ў памяці калег, вучняў і блізкіх.  Ілью Кургана называлі залатым голасам Беларусі і беларускім Левітанам. У фондзе Белтэлерадыёкампаніі засталіся яго незабыўныя радыёпастаноўкі, праграмы, падрыхтаваныя ім, і з яго яркім удзелам. Яны не страчваюць актуальнасці і сёння гучаць у эфіры тэле- і радыёканалаў нашага медыяхолдынга і будуць гучаць яшчэ шмат гадоў.  Заслужаны артыст БССР з’яўляўся ўзорам невычэрпнага таленту і жыццёвай энергіі. Ён прайшоў вайну, эвакуацыю, голад, але стаў сапраўдным прафесіяналам. Нават у апошнія гады жыцця Ілья Львовіч паспяваў выкладаць - перадаваць свае веды маладым калегам.  Мы глыбока смуткуем разам з роднымі і блізкімі вялікага чалавека, які стаяў ля вытокаў беларускага радыё і тэлебачання.  Старшыня І.М. Эйсмант Развітацца з Ільёй Курганам можна 23 жніўня з 11:00 да 12:30 у  Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7). Грамадзянская паніхіда адбудзецца там жа з 12:30 да 13:00.
21.08.2019 14:55
Ад імя Белтэлерадыёкампаніі і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні родным, блізкім і сябрам легендарнага дыктара беларускага радыё і тэлебачання Ільі Львовіча Кургана. 

"Гаворыць Мінск. У мікрафона Ілья Курган", - з гэтымі словамі больш за 40 гадоў пачынала свой дзень большасць беларусаў, у якіх дома была радыёкропка. Разам з Ільёй Львовічам сышла цэлая эпоха, але яго голас застанецца ў памяці калег, вучняў і блізкіх. 

Ілью Кургана называлі залатым голасам Беларусі і беларускім Левітанам. У фондзе Белтэлерадыёкампаніі засталіся яго незабыўныя радыёпастаноўкі, праграмы, падрыхтаваныя ім, і з яго яркім удзелам. Яны не страчваюць актуальнасці і сёння гучаць у эфіры тэле- і радыёканалаў нашага медыяхолдынга і будуць гучаць яшчэ шмат гадоў. 

Заслужаны артыст БССР з’яўляўся ўзорам невычэрпнага таленту і жыццёвай энергіі. Ён прайшоў вайну, эвакуацыю, голад, але стаў сапраўдным прафесіяналам. Нават у апошнія гады жыцця Ілья Львовіч паспяваў выкладаць - перадаваць свае веды маладым калегам. 

Мы глыбока смуткуем разам з роднымі і блізкімі вялікага чалавека, які стаяў ля вытокаў беларускага радыё і тэлебачання. 

Старшыня І.М. Эйсмант


Развітацца з Ільёй Курганам можна 23 жніўня з 11:00 да 12:30 у  Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7). Грамадзянская паніхіда адбудзецца там жа з 12:30 да 13:00.


Подписывайтесь на канал "Беларусь 1" в Яндекс.Дзен


Будьте в курсе актуальных событий с Телеграм-каналом ATN-NEWS


Читайте также:


Интересное в сети


Предложи новость


*2+3 =


(Максимум символов: 3000)
Осталось символов

[ Добавить еще ]
*2+3 =