Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Магілёўскім раёне

17 июня 2023
Два чалавекі загінулі ў выніку ДТЗ у Магілёўскім раёне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ УУС аблвыканкама.

Смяротная аварыя адбылася сёння каля чатырох гадзін раніцы на 21-м км аўтадарогі Сялец - Масток - Дрыбін - Горкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель аўтамабіля Volkswagen не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у левы па ходзе руху кювет. Машына перакулілася. Загінулі 52-гадовы мужчына і 45-гадовая жанчына.

На месцы працавалі інспектары ДАІ, следча-аператыўная група, ратавальнікі, медыкі. Высвятляюцца прычыны і акалічнасці здарэння.

У Дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, падчас руху канцэнтраваць увагу толькі на сітуацыі на дарозе. Забараняецца садзіцца за руль стомленым. Усе, хто знаходзіцца ў транспартным сродку, павінны быць прышпілены рамянямі бяспекі.