У Мінскай вобласці за выхадныя дні зафіксавана 10 аварый

10 мая 2017

Няўстойлівае надвор'е, безумоўна, уплывае і на дарожную абстаноўку. Толькі ў Мінскай вобласці за выхадныя дні зафіксавана 10 аварый, у якіх загінулі 3 чалавекі. Яшчэ 12 пацярпелі. Сярод іх і дзеці. Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе вадзіцелям выбіраць бяспечную хуткасць і прытрымлівацца дыстанцыі.

Менавіта незахаванне дыстанцыі стала прычынай сутыкнення двух трамваяў у сталіцы. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на вуліцы Даўгабродскай. У выніку пацярпела жанчына-пасажыр. Яе даставілі ў бальніцу. Прычыны аварыі высвятляюць спецыялісты.