У Польшчы аўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ

24 апреля 2024
Сем беларусаў трапілі ў шпіталь пасля аварыі з аўтобусам у Польшчы. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі.

"У выніку аварыі ў Польшчы ў раёне горада Седльцэ 7 з 14 беларусаў, якія знаходзіліся ў аўтобусе, дастаўлены ў шпіталь з лёгкімі траўмамі, яшчэ 7 чалавек чакаюць іншага аўтобуса для прадаўжэння руху па маршруце", - расказалі ў міністэрстве.

Пасольства Беларусі ў Польшчы ўдакладняе акалічнасці здарэння, дыпламаты гатовы аказаць неабходную консульска-прававую дапамогу.