Аграрыі Мінскага рэгіёна пераадолелі запаветную планку ў мільён тон

4 августа 2019

Другая вобласць-мільянер па намалоце з'явілася ў Беларусі. Аграрыі Мінскага рэгіёна пераадолелі запаветную планку. На сёння беларускія хлебаробы намалацілі ледзь менш як 4 з паловай мільёны тон збожжа. Наперадзе ва ўсіх - Брэсцкая і Мінская вобласці. Усяго 100 тысяч тон да запаветнага рубяжа не хапае аграрыям Гродзенскага рэгіёна. Да паўмільёна набліжаюцца віцебскія і магілёўскія камбайнеры.