Аграрыі Мінскай вобласці - лідары ва ўборцы збожжа

7 августа 2019

Агульны каравай на сёння важыць   адзін мільён дзвесце шэсцьдзясят тысяч тон! Убрана звыш сямідзесяці двух працэнтаў плошчаў. Дарэчы, многія раёны Мінскай вобласці, якія сабралі з палёў большую частку  ўраджаю збожжавых, адпраўляюць тэхніку туды, дзе трэба паскорыць тэмпы жніва. Ім дапамагае  поўдзень вобласці.

Такім чынам, сярод дваццаці двух раёнаў самы вялікі ўраджай у Нясвіжскім - звыш ста дваццаці васьмі тысяч тон. На другім месцы - хлебаробы Слуцкага. На іх  рахунку больш за сто пяць тысяч. Бронзу за намалот утрымлівае Капыльскі раён. Тут аграрыі сабралі амаль сто дзве тысячы тон збожжа.

Што да ўраджайнасці, лідзіруе таксама Нясвіж, дзе збіраюць шэсцьдзясят цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў Дзяржынскі – тут пяцьдзясят - і Клецкі раён  - сорак восем цэнтнераў з гектара. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці – трыццаць пяць цэнтнераў з гектара.