III Міжнародны форум "Беларусь аграрная. Малочная ферма" прайшоў у Мінску

4 марта 2024

Сельгаспрадпрыемствы нашай краіны сёлета атрымаюць больш за 8,6 млн т малака. Гэта на 0,5 млн больш, чым у 2023-м. Пры гэтым адзін з акцэнтаў - на глыбокай перапрацоўцы і будаўніцтве новых жывёлагадоўчых комплексаў.

Пра гэта заявілі на ІІІ Міжнародным форуме "Беларусь аграрная. Малочная ферма", які сабраў у сталіцы дзясяткі профільных кампаній і экспертаў. Сярод ноу-хау, напрыклад, артапедычны сэрвіс для жывёл - яго прэзентавала кампанія з Яраслаўля. Таксама закранулі тэмы: кормавытворчасць, "Менеджмент на ферме", "Лічба і інавацыі" ў АПК. Акрамя таго, у Год якасці звярнулі ўвагу на ўмовы ўтрымання жывёл.

У рамках форуму прайшла і выстава творчых работ "Галерэя кароў". У фінал арт-праекта выйшлі 12 работ, якія намалявалі работнікі АПК, а таксама студэнты аграрных універсітэтаў краіны. Пераможцамі сталі прадстаўнікі з Гомельскай птушкафабрыкі, агракамбіната "Юбілейны", а таксама Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.