МТЗ плануе інвеставаць у закупку новага абсталявання амаль 100 млн рублёў і прадаць больш як 36 тыс. адзінак трактароў і машын

6 мая 2024

Мінскі трактарны завод на закупку новага тэхналагічнага абсталявання плануе інвеставаць амаль 100 млн рублёў - на 30 % больш, чым у 2023 годзе. Абнаўляецца і мадэрнізуецца парк тэхнікі. Так, у знакамітай 82-ке будуць створаны яшчэ зручнейшыя ўмовы: ад знешняга выгляду да камфорту (наяўнасць кандыцыянера).

З'явілася і новая, сёмая, серыя "Беларуса" 742. Машына, у першую чаргу, створана для працы ў сціснутых умовах, для эксплуатацыі на фермах і складах. Тэхніка можа быць і камунальнай, і сельскагаспадарчай. На трактары ўсталяваны 4-секцыйны размеркавальнік гідрасістэмы з электронным кіраваннем.

У планах на 2024 год - прадаць на пляцоўцы Мінскага трактарнага больш як 36 тыс. адзінак тэхнікі.