На пасяджэнні Савета ЕЭК разгледжана каля 30 пытанняў

3 марта 2024

Амаль тры дзясяткі пытанняў разгледзелі віцэ-прэм'еры краін Еўразійскага эканамічнага саюза на пасяджэнні Савета ЕЭК. Адна з тэм сустрэчы ў Маскве - развіццё гандлю.

Па выніках мінулага года рознічны тавараабарот краін еўразійскай "пяцёркі" дадаў амаль 7 %. Таксама ў цэнтры ўвагі былі пытанні мытнай сферы, фінансавай палітыкі, узаемадзеянне ў прамысловасці і меры па падтрымцы бізнесу. Пакет змяненняў прыняты і ў сферы канкурэнцыі.

Мінулы год у Еўразійскім саюзе адзначыўся ростам прамысловай вытворчасці. А ВУП да ўзроўню 2022-га склаў 3,8 %.