Прысуджэнне Дзяржаўнага знака якасці і задачы на 2024 год - у Мінску прайшло пасяджэнне калегіі Дзяржстандарту

12 марта 2024

Механізм па прысуджэнні знака якасці практычна гатовы. Як паведамілі ў Дзяржстандарце, у сакавіку яго аформяць у пастанову і апублікуюць.

Прадпрыемствы ўжо даўно цікавяцца новым знакам, аднак да гэтага часу не было дакладнай метадалогіі. Зараз гэта пытанне будзе вырашана.

Нагадаем, першая цырымонія запланаваная на канец года. Паралельна працягваецца праца па рэалізацыі рэспубліканскага плана мерапрыемстваў да Года якасці.

Задачы на год і вынікі 2023-га абмеркавалі на пасяджэнні калегіі Дзяржстандарту. Усе даведзеныя паказчыкі выкананы, узмоцнена ўзаемадзеянне з калегамі з Расіі і ЕАЭС.