Эканоміку Мінскай вобласці сёлета ўзмоцніць рэалізацыя маштабнай праграмы "Адзін раён - адзін праект". Усяго ў планах цэнтральнага рэгіёна - 47 інвестпраектаў на агульную суму больш за 1,5 млрд рублёў. Ва ўсіх раёнах будзе створана 2 тыс. новых рабочых месцаў. Сорак з іх з'явяцца на заводзе "Амкадор-Можа" у Крупках. Гэта прадпрыемства машынабудаўнічага холдынга зараз мадэрнізуюць. Там ствараюць розныя мадэлі зернесушыльных комплексаў. Сярод іх і спецыяльны мабільны "Ніва" для фермераў.
Сур'ёзнай аддачы ў Крупскім раёне чакаюць і ад горназдабыўной галіны. Гэта мадэрнізацыя мясцовага торфабрыкетнага завода "Туршоўка".
Сёлета АПК Мінскай вобласці рэалізуе буйны інвестпраект, які праводзіць агракамбінат "Дзяржынскі". Гэта будаўніцтва 16 новых птушнікоў у Крупскім раёне. Чаканы эканамічны эфект - 9 тыс. т мяса птушкі штогод і плюс 90 дадатковых рабочых месцаў.