Даведаліся, калі на тэрыторыі "Гарызонта" плануюць стварыць інавацыйную вытворчасць

5 марта 2024

Інавацыйную вытворчасць плануюць стварыць на тэрыторыі "Гарызонта" да 2025 года. У гэтым кірунку задзейнічаюць плошчы холдынгу, якія пуставалі і здаваліся ў арэнду. Гэта галоўная задача, на якой акцэнтаваў увагу і Прэзідэнт.

Акрамя гэтага, летась прадпрыемства павялічыла аб'ём вытворчасці больш больш як на 75 %. Больш за 90 % тавара рэалізуецца на экспарт.

На базе "Гарызонта" паспяхова функцыянуе медцэнтр, сканцэнтраваны навуковы патэнцыял - тут працуюць у тым ліку IT-спецыялісты, распрацоўшчыкі. Таксама планамерна павышаецца лакалізацыя тэлевізійнай тэхнікі, якая вырабляецца: амаль 5 тысяч тэлевізараў вырабілі сёлета за 2 месяцы.