У лідары па намалоце выйшаў сталічны рэгіён

5 августа 2019
Пагодны антырэкорд усталяваны напярэдадні ноччу. Абноўлены абсалютны мінімум тэмпературы. Рэзкае пахаладанне зафіксавалі на ўсіх метэастанцыях Гомельскай вобласці, за выключэннем Жыткавіч. У Брагіне слупкі тэрмометраў і зусім апусціліся да 2,9 градуса. У гэтых кліматычных умовах, вядома, няпроста аграрыям.  Але хлебаробы ведаюць сваю справу.

Запаветную планку ў мільён тон рыхтуецца пераадолець Гродзенскі рэгіён. Усяго на сёння сабрана 4 мільёны 597 тысяч тон хлеба. На апошніх 10 % вядуць работы аграрыі Брэсцкай вобласці. У лідары па намалоце  выйшаў сталічны рэгіён - мільён 111 тысяч тон. А ў Магілёве сёння ўшаноўвалі рэкардсменаў-вадзіцеляў, якія перавезлі больш за 3 тысячы тон збожжа (вiдэа).