У Мінскай вобласці апрацавана больш за 38 % плошчаў

30 июля 2019

Паўднёвыя гаспадаркі рэгіёна лідары як па намалоце, так і па ўраджайнасці. Напрыклад, у гаспадарцы "Новае жыццё" Нясвіжскага раёна ўбіраюць амаль 80 цэнтнераў з гектара. Сваю лепту ўносяць і сямейныя экіпажы. Віктар Карачун і яго сын намалацілі сваю першую тысячу. І сёння працуюць з вялікім імпэтам - тэмп не збаўляюць. Тым часам палі, на якіх яшчэ ўчора актыўна вялося жніво, сёння ачышчаюць ад саломы - рыхтуюць глебу да сяўбы новага ўраджаю. У самым разгары і нарыхтоўка зялёных кармоў. Некаторыя гаспадаркі ў хуткім часе пачнуць трэці ўкос траў.