У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі Прэзідэнт даў інтэрв'ю тэлерадыёкампаніі "Мір"

5 апреля 2020
Вынікі гэтага тыдня даюць шмат падстаў для разважанняў аб такой з'яве, як згуртаванасць. Раней гаварылі: "У яднанні зарука перамогі". Цяжка з гэтым паспрачацца. Разам заўсёды лепш, чым паасобку. І трывалыя ў сваіх сувязях аб'яднанні - гэта сур'ёзная сіла.

У чацвер, як раз у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, Прэзідэнт даў інтэрв'ю тэлерадыёкампаніі "Мір". Дата запісу была выбрана сімвалічна і вельмі своечасова. Аляксандр Лукашэнка ўзняў вялікі блок пытанняў: пра будучыню Еўразійскага саюза, СНД, пра Саюзную дзяржаву, а таксама  яе праблемы.

Іх сапраўды сабралася нямала. І тут Прэзідэнт адкрыта выказаўся, што называецца, на злобу дня. Яднанне  - гэта  не толькі эканоміка, а як мінімум салідарнасць перад тварам агульных пагроз. А гэтай якасці сёння не хапае і свету, і нашым інтэграцыям.

Дзейнічаць у адзінай логіцы і ўзаемавыгадных інтарэсах - гэта тая самая праверка на саюзную трываласць. Пераадолець чарговую прыступку інтэграцыі Беларусі і Расіі зможам толькі на роўных умовах. Праўда, пакуль гэты прынцып выконваецца не да канца (відэа).