Браслаў рыхтуецца да абласных "Дажынак"

3 августа 2019

Браслаў рыхтуецца да абласных "Дажынак" - на свята у райцэнтр прыедуць лепшыя хлебаробы паўночнага рэгіёна краіны. Ідзе рамонт шматкватэрных дамоў, абнаўленне перажывае школа нумар два, працуюць будаўнікі і ў лесапарку "Ляснічоўка".  Турысты паспелі ацаніць і новую набярэжную возера Дрывяты. Тут з’явіўся скейт-парк, веладарожкі, фантан.

Марына Раманоўская прагулялася па Браславе і ўбачыла, як змяняецца знакаміты турыстычны цэнтр. Турысты, якія прыяджаюць адпачыць на папулярным курорце, паспелі ацаніць новую набярэжную возера Дрывяты. Тут з’явіўся скейт-парк, веладарожкі, фантан. Усяго у плане падрыхтоўкі да свята каля ста аб'ектаў. Ідзе рамонт шматкватэрных дамоў, працягваецца мадэрнізацыя сацыяльных аб’ектаў.

Яркі будынак з утульным дваром і абсталяваным дзіцячым гарадком. Так пасля капітальнага рамонту выглядае самы вялікі дзіцячы садок Браслава. Яго наведваюць амаль трыста маленькіх жыхароў райцэнтра. У падарунак дзецям - і цікавыя інтэрактыўныя гульні. Новы навучальны год для вучняў другой школы Браслава пачнецца у адноўленым будынку. Больш утульнымі стануць не толькі кабінеты і калідоры. Зараз працягваецца добраўпарадкаванне школьнага двара. Тут усталёўваюць шматфункцыянальныя спартыўныя пляцоўкі, дзе змогуць займацца дзеці рознага узросту.

Прыёмнае, хірургічнае, стаматалагічнае аддзяленні, паліклініка… Працуюць будаўнічыя брыгады і на тэрыторыі раённай бальніцы. Мадэрнізацыя дазволіць аказваць пацыентам больш шырокі спектр медыцынскіх паслуг.

Актыўна далучаюцца да добраўпарадкавання і мясцовыя жыхары. Наводзяць парадак на тэрыторыі сваіх дамоў. Удзельнікі "Дажынак" убачаць Браслаў гасцінным і ўтульным. Тэхніка і людзі працуюць ва ўсім райцэнтры. У лесапарку "Леснічоўка" з’явілася новая сцэна. Тут размесціцца адна з асноўных пляцовак абласнога свята.

Браслаў, не сумняваюцца мясцовыя жыхары, пасля такога аднаўлення стане яшчэ больш прывабным для турыстаў. Для зручнасці гасцей у горадзе ўкараняюць сістэму QR-кодаў. Даведацца, дзе размешчаны кафэ, гасцініцы, банкі, можна будзе анлайн.