Вальс, полька, джайв і ча-ча-ча - студэнты БДУФК далі ўрок танцаў для гімназістаў

2 мая 2024

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры вось ужо 15 гадоў супрацоўнічаюць з 12-й гімназіяй Мінска. Будучыя трэнеры па танцавальным спорце  даюць урокі спартыўна-бальных танцаў вучням пачатковых класаў.  Практыку праходзяць пад кіраўніцтвам настаўніка гімназіі, трэнера - суддзі па танцавальным спорце вышэйшай катэгорыі Валянціны Грабіцкай. Вынік супрацоўніцтва - справаздачны канцэрт юных гімназістаў. У глядзельнай зале бацькі, а педагогі ацэньваюць работу студэнтаў: наколькі ім удалося адтачыць танцавальныя рухі юных талентаў і раскрыць іх майстэрства. У праграме навучання павольны вальс, полька, джайв і ча-ча-ча.

Гімназія № 12 - адна з самых "танцавальных" устаноў адукацыі ў Мінску. Заняткі тут праходзяць для вучняў з першага па адзінаццаты клас. Ёсць група для бацькоў і настаўнікаў - кожны год да яе далучаецца ўсё больш людзей. Дарэчы, яшчэ дну важную дату гімназія адзначае сёлета - 45 гадоў з дня заснавання.