Супрацоўнікі наркакантролю затрымалі чарговых гандляроў спайсам

21 августа 2014
Чарговых гандляроў спайсам затрымалі супрацоўнікі наркакантролю ў сталіцы. Збытам небяспечнага псіхатропу займаліся пяцёра маладых людзей. Усім дылерам не больш за 19 гадоў. Нягледзячы на юны ўзрост, хлопцы здолелі паставіць працу, што называецца, на паток. Гандлявалі адразу з дзвюх кватэр. Адна - на вуліцы Цімашэнкі, а другая - на Якубоўскага. Рэкламу сваёй дзейнасці маладыя бізнесмены смела размясцілі ў Інтэрнэце. Доўга чакаць кліентаў не прыйшлося, ды і недахопу ў іх не было. За збыт наркотыку маладыя людзі могуць адправіцца за краты на 13 гадоў. Але канчатковае рашэнне па справе прыме суд. Дарэчы, толькі за гэты год ад спайсу пацярпелі ўжо 14 чалавек.