2 красавіка Беларусь і Расія адзначаюць Дзень яднання народаў

2 апреля 2024

2 красавіка адзначаецца знакавая дата - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Калі міжнародная супольнасць перажывае складаны час канфліктаў і крызісаў, адзінства нашых краін мае асаблівую каштоўнасць.

Гісторыя неаднаразова даказвала, што толькі разам мы здольныя годна адказаць на любыя выклікі. 2 красавіка 1996 года прэзідэнты дзвюх краін - Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка - падпісалі ў Маскве дагавор "Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі". Праз год быў заключаны дагавор "Аб Саюзе Беларусі і Расіі". Амаль за 30-гадовую гісторыю Саюзная дзяржава даказала сваю запатрабаванасць і жыццяздольнасць. Сфарміравана вялікая прававая база, заключана больш як 200 міждзяржаўных і міжурадавых дагавораў і пагадненняў, у тым ліку ў рамках СНД і АДКБ.