Акцыя "Свечка памяці" праходзіць у МЗС і ва ўсіх беларускіх замежных установах

8 мая 2024

Свята Дзень Перамогі традыцыйна адзначаюць беларускія дыпламаты. Даніну памяці і павагі подзвігу пераможцаў нязменна аддаюць супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў і замежных устаноў нашай краіны. Фатаграфіі ляцяць з усіх канцоў свету.

Сімвалічная акцыя "Свечка памяці" заклікана ўспомніць усіх забітых і закатаваных у гады Вялікай Айчыннай вайны.