Акцыя "Я, мы - памятаем!" ахопіць усе раёны Мінска

18 апреля 2024

Акцыю "Я, мы - памятаем!" да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у сталіцы праводзіць Мінская жыллёва-камунальная гаспадарка. У дварах дамоў, дзе жывуць ветэраны і былыя вязні канцлагераў, наводзяць парадак, добраўпарадкоўваюць і азеляняюць тэрыторыю. Да добрай справы далучаюцца жыхары горада, моладзь, працоўныя калектывы і грамадскія арганізацыі, валанцёры. Так, у Заводскім раёне па вуліцы Бачылы вырасла невялікая ўтульная алея.

Акцыя ахопіць усе раёны сталіцы. Ужо ў гэту суботу эстафету прыме Савецкі. Паўдзельнічаць у добраўпарадкаванні можа кожны.