Алейнік: Літва рыхтуе баевікоў для звяржэння законнай улады ў Беларусі

5 мая 2024

Улады Літвы аказваюць падтрымку, у тым ліку фінансавую, каляваенным фарміраванням на сваёй тэрыторыі, якія ставяць мэтай звяржэнне законнай улады ў Беларусі. Гэта ў інтэрв'ю РІА Навіны заявіў міністр замежных спраў нашай краіны. Сяргей Алейнік асабліва падкрэсліў, што Вільнюсу трэба перастаць падтрымліваць экстрэмістаў, якія выступаюць супраць беларускіх улад: гэта можа мець эфект бумеранга.

Кіраўнік КДБ Беларусі Іван Тэртэль раней гаварыў, што ў Літве, Польшчы і Украіне налічваецца каля 50 замежных фондаў, якія фінансуюць як палітыку "мяккай сілы" ў дачыненні да нашай краіны, так і радыкальныя варыянты змены ўлады ў рэспубліцы. Больш за тое, беларускія сілавікі прадухілілі серыю ўдараў беспілотнікамі па аб'ектах у Мінску і прыгарадзе. Паводле звестак КДБ, удары планаваліся баявымі дронамі з тэрыторыі Літвы.