Беларускі саюз жанчын адправіў гуманітарны груз у Арэнбург

18 апреля 2024

Беларускі саюз жанчын сёння накіраваў гуманітарны груз для пацярпелых ад паводкі ў Арэнбургу.

Гэта раскладушкі, матрацы, падушкі, коўдры, прадметы гігіены і адзенне. Усяго 10 т на суму 45 тыс. рублёў. У зборы сродкаў для закупу неабходных рэчаў прынялі ўдзел і жанчыны Белтэлерадыёкампаніі. Да акцыі далучыліся таксама прадпрыемствы і прыватны бізнес. Беларусь і Арэнбургскую вобласць звязваюць не толькі даўнія эканамічныя сувязі, але і добрыя чалавечыя адносіны.

Ужо сёння машына з гуманітарнай дапамогай адправіцца ў Орск. Далей груз будзе перадавацца ў цэнтры размяшчэння людзей з падтопленых раёнаў Арэнбурга, Орска і вёсак паміж гарадамі.