Дыскусійныя пляцоўкі "Час моцных" стартавалі па ўсёй Беларусі

7 мая 2024

Тэзісы Прэзідэнта і прынятыя рашэнні на УНС сталі прадметам усенароднага абмеркавання. Па ініцыятыве партыі "Белая Русь" ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны стартавалі дыскусійныя пляцоўкі пад агульнай назвай "Час моцных". Старшыня партыі Алег Раманаў пагутарыў з працоўным калектывам Гродзенскай сярэдняй школы № 42.

Дайсці да кожнага беларуса і адказаць на ўсе пытанні - задача, якую паставіў асабіста Аляксандр Лукашэнка. Грамадскае абмеркаванне ключавых палітычных працэсаў у нашай краіне стала адной з традыцый беларускага народаўладдзя.