Традыцыя святочных дзён - навагодні прыём ад імя Прэзідэнта Беларусі

12 января 2024

Беларусь дае магчымасць кожнаму  рэалізаваць свой чалавечы патэнцыял. Ужо шмат гадоў напярэдадні старога Новага года ў нашай краіне  прынята ўшаноўваць тых, хто ў мінулым годзе  дасягнуў прафесійных вяршынь.

На прыём ад імя нашага Прэзідэнта запрошаны людзі са свету медыя, культуры і мастацтва, дзяржаўныя дзеячы, спартсмены. Аляксандр Лукашэнка заўсёды асабіста ўручае ўзнагароды і падзякі. 2023-і стаў гісторыяй. Але мы памятаем яго ўрокі. Наперадзе  час новых дасягненняў. Ён патрабуе максімальнай аддачы ад кожнага.

У свеце зараз вельмі неспакойна, але трэба зрабіць усё, каб на душы ў беларусаў было светла і ўтульна. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на прыёме ад імя Прэзідэнта Беларусі на стары Новы год (відэа).