Двое бежанцаў без прыкмет жыцця знойдзены ў Браслаўскім раёне

10 мая 2024

Чарговыя ахвяры еўрапейскай дэмакратыі. Напярэдадні дваіх мужчын без прыкмет жыцця знайшлі каля латвійскай пагранагароджы ў Браслаўскім раёне. Цела аднаго бежанца было ў канаве побач з веснічкамі, другога - за 40 метраў ад пагранічнай загароды. Медыкі канстатавалі смерць мужчын. На месцы працавалі і следчыя.

З 2021 года беларускі бок на мяжы з краінамі Еўрасаюза зафіксаваў смерць 54 іншаземцаў, 25 з якіх загінулі на мяжы з Польшчай, 9 - з Літвой і 20 - з Латвіяй.