Эксклюзіўная калекцыя! Сімвал надыходзячага года - дракона ручной работы - вырабляюць шкловыдзімальнікі з Бярозаўкі

25 декабря 2023

Многія вераць, што сімвал надыходзячага  года - Дракон - прынясе з сабой нямала цудаў. Так, гаспадара 2024-га ў выглядзе сувеніраў  вырабляюць на шклозаводзе ў Бярозаўцы вопытныя майстры-шкловыдзімальнікі. За адну змену майстар стварае да дваццаці ўнікальных фігурак. Усе тонкасці тэхналогіі вытворчасці і сакрэт трываласці крохкага матэрыялу даведаўся Юрый Карняловіч. Падрабязнасці ў відэа.