Дзе рыхтуюць будучых цыркавых артыстаў і вырабляюць сырныя шарыкі

14 января 2024

Кожны з беларускіх рэгіёнаў прыўносіць у нацыянальнае мастацтва нешта сваё. Напрыклад, брэнд Пастаўскага раёна - цымбалы. Тут ствараюць гэты музычны інструмент, а яшчэ праводзяць у яго гонар гучны штогадовы фестываль.

Але, вядома, гэта далёка не ўсё, чым можа ганарыцца гэты азёрны край, размешчаны ў Віцебскай вобласці. Ён знаходзіцца не так далёка ад Мінска і летам прываблівае вялікі паток турыстаў. А для 20 тыс. чалавек Паставы - гэта любімае месца для жыцця. Туды адправіўся і карэспандэнт АТН Антон Малюта і распавёў, як рыхтуюць будучых цыркавых артыстаў (відэа).