Галоўчанка: УНС будзе сістэмна вызначаць стратэгічныя кірункі развіцця грамадства і дзяржавы

15 февраля 2024

Усебеларускі народны сход будзе сістэмна вызначаць стратэгічныя кірункі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечваць непахіснасць канстытуцыйнага ладу і грамадзянскую згоду.

Пра гэта яшчэ раз нагадаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас першага пасяджэння рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні 7-га УНС. Ён павінна сабрацца не пазней за 25-га красавіка.