Як Беларусь адзначыла Дзень працы

2 мая 2024

Сімвал адзінства і мэтанакіраванасці! Свята квітнеючай і сонечнай вясны. Краіна маштабна адзначыла Дзень працы.

Агульнарэспубліканскай пляцоўкай стаў сталічны парк Перамогі, сюды прыехалі тысячы жыхароў рэгіёнаў, госці з іншых краін. Кожнай галіне эканомікі ёсць чым ганарыцца, для гэтага арганізавалі выставы дасягненняў.

У шматтысячнай атмасферы свята - экспазіцыі працоўных калектываў: у сталіцу ехалі цэхамі, офісамі, ды і проста дружнымі кампаніямі. Урачы, настаўніки, аграрыі, прамыслоўцы. Словы падзякі з галоўнай сцэны Першамая ў адрас прадстаўнікоў розных прафесій. Агульны стаж многіх утрая большы за гісторыю самога Першага мая. 

У прафсаюзнага руху нашай краіны асаблівая юбілейная падстава - сёлета яму 120 гадоў.