Літаратурны конкурс да Дня Перамогі прымалі ў Дзяржынску

8 мая 2024

Памяць, зафіксаваная ў рыфмах. Літаратурны конкурс да Дня Перамогі прымалі ў Дзяржынску. Супрацоўнікі Цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасілі агучыць радкі з вершаў і прозы, прысвечаныя Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вынікі конкурсу чытальнікаў будуць падведзены 9 Мая. У гэты ж дзень адбудзецца і ўзнагароджанне пераможцаў. Урачыстыя мерапрыемствы пройдуць у дзіцячым парку Дзяржынска.