Майстэрні чараўнікоў, інтэрактыўныя лабірынты, фотазоны - "Навагоднія прыгоды" адбыліся ў Палацы Незалежнасці

3 января 2024

Палац Незалежнасці сёння прымаў гасцей. Па шматгадовай традыцыі ў першыя дні новага года Зала ўрачыстых цырымоній ператвараецца ў чароўны гарадок. Тут праходзяць навагоднія прадстаўленні.

Гэта ініцыятыва нашага Прэзідэнта, каб святы ахапілі і зрабілі шчаслівейшымі як мага больш хлапчукоў і дзяўчынак. На ёлку ў Палац Незалежнасці запрасілі сотні дзяцей з усёй краіны. З сацыяльна-ўразлівых катэгорый, выхаванцы дзіцячых дамоў і дамоў сямейнага тыпу, а таксама тых, хто мае заслугі ў вучобе, грамадскай і творчай дзейнасці.

Для дзяцей - песні, карагоды, майстар-класы, аквагрым. Былі і падарункі ад самога кіраўніка дзяржавы. Пра тое, што цуды здараюцца, - рэпартаж Дар'і Рачко (падрабязнасці ў відэа).