Медабсталяванне, лекавыя прэпараты, разумныя сістэмы і платформы экспануюцца на медыцынскім форуме ў Мінску

23 апреля 2024

У беларускай сталіцы адкрыўся XXIX Міжнародны медыцынскі форум "Ахова здароўя Беларусі - 2024". На пляцоўцы футбольнага манежа  больш за 160 экспанентаў з васьмі краін: Беларусі, Венгрыі, Індыі, Ірана, Кітая, Расіі, Егіпта і Паўднёвай Карэі. Прадстаўленыя айчынныя вытворцы медыцынскай тэхнікі, вырабаў медыцынскага прызначэння, расходных матэрыялаў, стаматалагічнага абсталявання і фармацэўтычнай прадукцыі. Асобная ўвага - укараненню інфармацыйных тэхналогій у ахову здароўя.

Выстава будзе працаваць па 26 красавіка. Запланавана каля 30 навукова-практычных канферэнцый і семінараў. Мерапрыемства прысвечана 105-годдзю сістэмы аховы здароўя краіны.