"Месца для жыцця": 20 гадоў госці з розных куткоў планеты прыязджаюць у Маёнтак беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы

28 декабря 2023

На сустрэчу са снежным чараўніком запрашае Белавежская пушча. Роўна 20 гадоў назад Дзед Мароз разам са сваёй сям'ёй пасяліўся ў нашым запаведніку. Зараз у гаспадара казачнай рэзідэнцыі гарачы сезон. Разам з унучкай Снягуркай на ганку сваёй хаткі яны сустракаюць гасцей штодня з раніцы да вечара. Дарэчы, хутка тут будуць змяненні: Дзядуля плануе пабудаваць сабе новую хатку на тэрыторыі маёнтка. Праект "Месца для жыцця" працягвае казачная рэзідэнцыя галоўнага чараўніка Новага года (падрабязнасці ў відэа).