Месца для жыцця: чаму Маладзечна называюць вечна маладым

11 февраля 2024

Турысты сёння адкрываюць для сябе куды больш сучасны горад - Маладзечна. Прыязджаюць прагуляцца па мясцовым брадвеі, знайсці папараць-кветку і з'есці вядомы на ўсю Беларусь бургер. Знакаміты фестывальны горад рады гасцям ва ўсе поры года.

Акрамя таго, з адным з найбуйнейшых райцэнтраў Мінскай вобласці звязаны імёны шматлікіх гістарычных асоб. Кампазітар Міхаіл Агінскі, Напалеон, Карл 12, Янка Купала і Максім Багдановіч. У месца для жыцця адправілася Кацярына Страха (падрабязнасці ў відэа).