Міклашэвіч: Органы заканадаўчай і выканаўчай улады Беларусі дзейнічаюць у рэжыме канстытуцыйнай законнасці

6 марта 2024

Органы заканадаўчай і выканаўчай улады Беларусі дзейнічаюць у рэжыме канстытуцыйнай законнасці і прымаюць усе меры для падтрымання правапарадку ў краіне на ўзроўні Асноўнага закона. Аб гэтым заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда падчас прыняцця штогадовага Паслання Прэзідэнту і Нацыянальнаму сходу. Летась зваротаў аб праверцы прынятых у краіне законаў не паступала, аб гэтым гаворыцца ў заключнай частцы Паслання, якую агучыў Пётр Міклашэвіч.

Ён падкрэсліў, з першай Канстытуцыі Беларусь развіваецца як дэмакратычная, сацыяльна-прававая дзяржава, у якой сістэма ўлады эфектыўна працуе ў інтарэсах народа. Рэальна забяспечваюцца і абараняюцца правы і свабоды. І гаворачы аб сучасных рэаліях, неабходна распрацоўка прававых механізмаў супраць насаджэння чужых і разбуральных для беларускага грамадства псеўдакаштоўнасцяў.

Прынятае Пасланне Канстытуцыйнага суда складаецца з 4 раздзелаў, уступнай і заключнай частак. Яно будзе накіравана кіраўніку дзяржавы, парламенту і СМІ ўжо заўтра. Яшчэ праз тыдзень - 15 сакавіка - беларускай Канстытуцыі споўніцца 30 гадоў.