На беразе возера Вяча пад Мінскам праходзіць другі чэмпіянат па колцы дроў сярод журналістаў

29 октября 2023

Самыя гучныя спаборніцтвы восені пад стук сякер. На беразе возера Вяча пад Мінскам сёння другі чэмпіянат па колцы дроў сярод журналістаў. Прывітанне ўдзельнікам чэмпіянату ад кіраўніка дзяржавы перадала прэс-сакратар Прэзідэнта.

Барацьба разгарнулася сярод 35 калектываў з усёй краіны. Гэта работнікі тэлебачання, радыё, друкаваных і інтэрнэт-СМІ, блогеры. Сёлета папоўніліся камандамі ад прэс-службы МНС і выдавецкага дома, а на статус самай зграбнай прэтэндуе Нацыянальная школа прыгажосці. Пашырылі і геаграфію конкурсу. Удзельнічаюць нават прадстаўнікі інфармагенцтва з Кітая. Зараджана на перамогу і каманда Белтэлерадыёкампаніі.

Усяго ў спаборніцтвах 5 этапаў: сячэнне для мужчын, асобна для жанчын, сумесная эстафета, пересячэнне бервяна. Сярод навінак - "колка дроў па-прэзідэнцку". Майстар-клас Аляксандр Лукашэнка асабіста даваў падчас першага чэмпіянату летась. Урок журналісты асвойвалі падчас падрыхтоўкі каманд да спаборніцтваў. І ў эстафеце каманда Белтэлерадыёкампаніі апраўдала лічбу 1 на лагатыпе тэлеканала і вырвала перамогу.

Шуму чэмпіянату дадаюць і гледачы. Падтрымаць каманды і добра правесці выхадны прыязджаюць цэлымі сем'ямі. Для іх арганізатары таксама падрыхтавалі забавы: збіраць з дроў розныя фігуры або перацягваць санкі. А яшчэ разнастайнасць страў на фуд-кортах і шмат музыкі ад беларускіх артыстаў. Такі выдатны і цёплы выхадны нават пры прахалодным восеньскім надвор'і.