На мяжы з Польшчай у Бераставіцкім раёне знойдзена цела грамадзяніна Конга

7 июня 2023

Польскія найміты працягваюць маштабную палітыку генацыду, разгорнутую краінамі ЕС у дачыненні да бежанцаў. Вымушаныя перасяленцы ў пошуках міру і справядлівасці сутыкаюцца з непраходнай сцяной жорсткасці і гвалту. Жыцці бежанцаў, дабрабыт іх сямей становяцца разменнай манетай у руках еўрапейскіх карнікаў.

Увечар 6 чэрвеня на мяжы з Польшчай (у Бераставіцкім раёне) беларускія праваахоўнікі ў рацэ Свіслач знайшлі цела 20-гадовага грамадзяніна Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Пры загінуўшым выяўлены заплечнік з асабістымі рэчамі, мабільны тэлефон.

Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза. Акалічнасці здарэння будуць устаноўлены Бераставіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта падчас праверак.