Напярэдадні 9 Мая мемарыялы патанаюць у кветках: месцам пакланення стала брацкая магіла ў Радашковічах

6 мая 2024

Яны ваявалі за Радзіму: героі розных узростаў, розных званняў і нацыянальнасцей, але з адзінай мэтай - абараніць сваю Айчыну.  Мемарыялы, размешчаныя на тэрыторыі Мінскай вобласці, у гэтыя дні патанаюць у кветках. Так, у гарадскім пасёлку Радашковічы сёння іх усклалі да падножжа брацкай магілы, дзе пахаваны больш за 250 вайскоўцаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У доўгім спісе і два казахскія прозвішчы. Ушанаваць гераічную памяць сваіх землякоў прыехалі прадстаўнікі пасольства Казахстана ў нашай краіне. А разам з імі - моладзь. Гэта казахстанскія афіцэры і курсанты, якія  вучацца ў Ваеннай акадэміі, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, а таксама Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. 

І сёння ж работнікі пасольства Казахстана ў нашай краіне наведалі школу № 2 у Радашковічах. Адзін з прыпынкаў - ля помніка ў гонар гераічнага подзвігу экіпажа летчыка  Мікалая Гастэлы. Акрамя таго, госці наведалі Музей паветраных і вогненных таранаў. Ён знаходзіцца ў самой школе.