Наваполацку 65! Свята стартавала з шэсця працоўных калектываў па цэнтральнай вуліцы

10 июня 2023

Менавіта чалавек працы - галоўны гонар і каштоўнасць беларускага нафтагорада. Будаўнікі, нафтахімікі, працаўнікі ЖКГ, настаўнікі, спартсмены і студэнты - кожны з іх штодня робіць любімы горад  ярчэйшым і прыгажэйшым. Удзел ва ўрачыстасцях прыняла  старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  Наталля Качанава. З 2007 па 2014 год яна ўзначальвала Наваполацк.

Свята прадоўжыцца да позняга вечара. Наперадзе турнір па сілавым экстрыме, байкер-шоу, а таксама канцэрт з удзелам зорак беларускай і расійскай эстрады. Напрыканцы феерверк і лазернае шоу.