Адна з самых прыгожых традыцый Беларусі - навагодні баль адбыўся ў Палацы Незалежнасці

27 декабря 2023

Сённяшні вечар напоўнены вытанчанасцю і незабыўнымі момантамі. Навагодні баль у Палацы Незалежнасці - даўняя і вельмі прыгожая традыцыя сучаснай Беларусі.

Раз у годзе Зала ўрачыстых цырымоній ператвараецца ў вялікі паркет. І тут як заўсёды - вачэй не адарваць ад удзельнікаў і гасцей вечара. Асабліва - дэбютантаў.

Для іх гэта - прэм'ерны выхад. Паркет з імі падзялілі і ўжо больш вопытныя танцоры.

Па традыцыі павіншаваў хлопцаў і дзяўчат Прэзідэнт краіны. Самыя яркія і памятныя моманты гэтага пераднавагодняга вечара ў Палацы Незалежнасці - у рэпартажы Ілоны Красуцкай (відэа).