"Адчуванне 19 стагоддзя" - маладыя таленты Магілёўскай вобласці сталі ўдзельнікамі каляднага балю

21 декабря 2023

Навагоднія святы ў Беларусі заўсёды суправаджае добрая традыцыя - марафон рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці", які зараз праходзіць у розных гарадах.

Паўсотні маладых талентаў сталі ўдзельнікамі каляднага балю ў Палацы культуры Магілёўскай вобласці. Былі запрошаныя пераможцы алімпіяд, спаборніцтваў, стыпендыяты Прэзідэнцкага фонду - тыя, хто ў юным узросце ўжо мае заслугі і прымае актыўны ўдзел у жыцці не толькі сваіх навучальных устаноў, але і краіны. Кожны ўдзельнік каляднага балю атрымаў віншаванні і падарункі ў рамках акцыі "Нашы дзеці".

"З'яўляюся пераможцам рэспубліканскіх конкурсаў, такіх як WorldSkills -2023 па спецыяльнасці "мадэляванне будынкаў". Вельмі класная атмасфера - адчуванне 19 стагоддзя", - падзяліўся навучэнец Магілёўскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа Мацвей Баланюк.

Святочны марафон самай добрай і чароўнай акцыі "Нашы дзеці" прадоўжыцца да сярэдзіны студзеня 2024 года.