Ад 0 да мінус 20 - у Беларусь прыйшла кантрасная зіма

4 января 2024

Зіма, падобная на кантрасны душ, накрыла Беларусь. Ад адлігі і снегападаў у Брэсце да сур'ёзных маразоў  у паўночных рэгіёнах. Месцамі да мінус 20. На 5 студзеня ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёду. Медыкі фіксуюць усё больш траўм ад падзенняў, а таксама пераахаладжэння. Са стыхіяй змагаюцца камунальныя службы, вадзіцелям на дарогах дапамагаюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Гатовы да ліквідацыі наступстваў моцных снегападаў і абледзяненняў энергетыкі і супрацоўнікі падраздзяленняў МНС. Пры гэтым, згодна з  прагнозамі сіноптыкаў, суровыя ўмовы надвор’я захаваюцца як мінімум да канца тыдня. Пра кантрасты цяперашняй зімы расказаў Ілья Цвяткоў (гл. відэа).